На адной з гомельскіх вуліц пад зямлю праваліўся грузавік з пяском
У рэдакцыю выдання «Моцныя навіны» даслалі фатаграфіі, на якіх відаць, што гружаны пяском грузавік «праваліўся скрозь зямлю». Надзвычайнае здарэнне адбылося на скрыжаванні праспекта Кастрычніка і вуліцы Валгаградскай.
01.04.2024 / 19:59
Па словах дзяўчыны, якая прыслала фота, усё здарылася вельмі хутка.
«Зайшла ў кнігарню — яшчэ не было аварыі, выйшла — ужо ляжыць», — падзялілася гамяльчанка.
Відавочцы паведамляюць, што кіроўца не пацярпеў. Цяпер аўтамабіль спрабуюць дастаць.
Чытайце таксама:
У Гродне прадаюць грузавічок з ГДР, які выглядае як цацка
На МКАД адбылося ДТЗ, аўтамабіль урэзаўся ў ліхтар і загарэўся