Адзін з турэцкіх апазіцыйных палітыкаў загінуў падчас святкавання перамогі на выбарах

На намесніка кіраўніка аддзялення апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Турцыі Мехмета Палаза ўпаў балкон проста падчас святкавання перамогі на выбарах. Ён загінуў на месцы, паведамляе турэцкае агенцтва навін IHA.

01.04.2024 / 20:21

Скрыншот з відэа

Яшчэ 8 чалавек шпіталізаваныя. 

Раней паведамлялася, што Народна-рэспубліканская партыя Турцыі па выніках падлікаў галасоў атрымала кіраўніцтва над 35 турэцкімі гарадамі.

Чытайце таксама:

Апазіцыя перамагае на муніцыпальных выбарах у Турцыі

Турэцкая ліра ўпала да мінімуму пасля паразы партыі Эрдагана на выбарах

Эрдаган можа перадаць уладу стваральніку «Байрактараў», якія знішчылі мноства расійскіх салдат

Nashaniva.com