Адразу ў чатырох раёнах пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на мяжы з Літвой

Вучэнні пройдуць з 2 па 4 красавіка ў Рагачоўскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, у Гродзенскай вобласці ў Воранаўскім раёне, што на мяжы з Літвой. Таксама вучэнні пройдуць у Вілейскім раёне.

02.04.2024 / 07:30

Ілюстрацыйнае фота

Так, у Воранаўскім раёне вучэнні пройдуць пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Мэта вучэнняў — удасканаленне навыкаў афіцэраў запасу ў кіраўніцтве падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, а таксама навучанне складу воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў выкананню сваіх абавязкаў пры рашэнні задач тэрытарыяльнай абароны, паведаміла Міністэрства абароны.

Падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць пытанні:

Чытайце таксама:

У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ

У Ваўкавыскім раёне сфармавалі атрады народнага апалчэння

Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім

Nashaniva.com