У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат нібыта за падпал чырвона-зялёнага сцяга

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 22-гадовай і 23-гадовай дзяўчын. Маўляў, 1 красавіка яны вырашылі падпаліць чырвона-зялёны сцяг, піша «Вясна».

02.04.2024 / 10:58

Дзяўчыны ўзялі швабру, абматалі яе папяровым ручніком, падпалілі яго і такім чынам дацягнуліся да сцяга на адміністрацыйным будынку.

Супраць іх распачалі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Nashaniva.com