У Докшыцкім раёне бульдозер пераехаў машыніста
2.04.2024 / 11:46
У Докшыцкім раёне загінуў машыніст бульдозера. Здарэнне адбылося ўвечары 1 красавіка.
Па даных СК, пасля завяршэння працоўнага дня, 59-гадовы машыніст бульдозера пераганяў тэхніку на месца стаянкі.
У час руху мужчына выпаў з кабіны і трапіў пад гусенічную стужку.
Пра здарэнне паведамілі калегі машыніста, якія сталі відавочцамі трагедыі.
Чытайце таксама:
На адной з гомельскіх вуліц пад зямлю праваліўся грузавік з пяском
На МКАД адбылося ДТЗ, аўтамабіль урэзаўся ў ліхтар і загарэўся
У мінскай бальніцы пасля ўколу распаўсюджанага антыбіётыку памёр пацыент