Кейт Мідлтан, імаверна, раскрыла свой дыягназ праз шантаж

22 сакавіка прынцэса Уэльская, якая доўгі час не зʼяўлялася на публіцы, абвясціла, што хворая на рак. Паводле крыніц Daily Mail, публічнае прызнанне захворвання магло быць выклікана шантажом.

02.04.2024 / 12:17

 Кейт Мідлтан. Скрын відэазварота

Па інфармацыі выдання, невядомыя звярнуліся ў Кенсінгтонскі палац з пагрозамі публікацыі гэтых звестак. Магчыма, прынцэса была вымушана зрабіць заяву, каб апярэдзіць зламыснікаў. 

Пакуль незразумела, ці стаяў за гэтым хтосьці з супрацоўнікаў клінікі, дзе дзесяцігоддзямі лячыліся члены каралеўскай сямʼі. Трое супрацоўнікаў клінікі знаходзяцца пад следствам. 

Падтрымка, якую атрымала Кейт ад сваіх прыхільнікаў па ўсім свеце, сведчыць, што рашэнне Кейт пра абвяшчэнне дыягназу было слушным.

Чытайце таксама:

Кароль Карл упершыню ўзяў удзел у публічным мерапрыемстве пасля таго, як у яго выявілі рак

Кейт Мідлтан прапусціла Велікодную службу па стане здароўя

Карл III заявіў, што ганарыцца прынцэсай Кейт

У прэсе з'явіліся першыя фота прынцэсы Уэльскай пасля рэтушаванай фатаграфіі. Яна на фота пасміхаецца

Nashaniva.com