Сталі вядомыя прысуды 8 з 17 чалавек, якіх учора судзілі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года
У аснову абвінавачання леглі падзеі, якія адбыліся ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года. Інфармацыю па выніках суда апублікавала прэс-служба Вярхоўнага суда.
02.04.2024 / 13:23
Паводле абвінавачання, гараджане, «знаходзячыся на праезнай частцы вул. Камсамольскай і вул. Гагарына, гучна крычалі, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру». Тым самым яны «перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый».
Усіх васьмярых суд прызнаў вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 342 Крымінальнага кодэкса («актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Усім прызначылі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Тэрміны — ад аднаго года да трох гадоў.
Жанчыну асудзілі на год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання — пакуль яе дзіцяці не споўніцца тры гады.
Па інфармацыі «Вясны», учора ў Баранавічах за падзеі 2020 года судзілі 17 чалавек.
Суддзі — Анастасія Паўлечка і Іна Паўлоўская.
Чытайце таксама:
Лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук абвінавачваецца па крымінальным артыкуле
51-гадоваму айцішніку з Мінска пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты
КДБ затрымаў у Драгічынскім раёне 12 чалавек за дапамогу Украіне