У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне

У сувязі з пацяпленнем у некаторых абласцях Беларусі пачалі адключаць ацяпленне, піша БелТА. 

02.04.2024 / 20:09

З 1 красавіка спынілася падача цяпла ў грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя арганізацыі Гомеля. Такое ж рашэнне сёння прыняў і Магілёўскі гарвыканкам.

Раней паведамлялася, што адключаць цяпло ў прамысловых і адміністрацыйных будынках пачалі ў Гродне.

Такое рашэнне звязана з анамальна высокай для гэтага часу тэмпературай надвор'я, якая ўсталявалася ў Беларусі з апошніх дзён сакавіка.

Аднак ужо з заўтрашняга дня сіноптыкі прагназуюць пахаладанне, парывісты вецер, дажджы і нават мокры снег у некаторых раёнах краіны.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспечныя ўмовы надвор'я сёння

У сераду пахаладае да +8°С, магчымы мокры снег. І гэта таксама не першакрасавіцкі жарт

У Беларусі сёння было да +27 градусаў

Nashaniva.com