У Мінску адзначаюцца перабоі з электрычнасцю
Найбольш пацярпелай была Лошыца, на некаторых вуліцах якой не было святла каля паўгадзіны.
02.04.2024 / 22:59
Лошыца
Праблемы са святлом у Лошыцы пачаліся з 21:57. Іх спачатку абяцалі вырашыць цягам дзвюх гадзін, справіліся прыблізна за паўгадзіны.
Партызанскі праспект
Таксама святло знікла на Партызанскім праспекце ў дамах 91-93. Прычына адключэння — пашкоджанне высакавольтнага абсталявання, паведамляе служба 115. Паправіць абяцаюць да 00:20.
Чытайце таксама:
Па многіх месцах Беларусі непагадзь, асабліва цярпіць Гомельшчына
У Мінэнерга патлумачылі прычыны адключэння электрычнасці вечарам у Мінску