Парашэнка заявіў, што мае намер удзельнічаць у наступных выбарах ва Украіне
Экс-прэзідэнт Украіны таксама збіраецца балатавацца ў Еўрапарламент у выпадку ўступлення Украіны ў ЕС.
03.04.2024 / 09:06
Пятро Парашэнка і Святлана Ціханоўская падчас кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў сакавіку 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Пятра Парашэнкі
«Калі вы пытаецеся ў мяне, ці планую я ўдзельнічаць у наступных выбарах, — так», — сказаў палітык у інтэрв'ю каналу Al Jazeera.
Па словах Парашэнкі, для іх правядзення Украіна павінна перамагчы ў канфлікце, паведамляе «Новое издание».
Акрамя таго, ён паведаміў, што мае намер балатавацца ў Еўрапарламент у выпадку ўступлення Украіны ў ЕС.
Парашэнка быў прэзідэнтам Украіны ў 2014—2019 гадах пасля ганебных уцёкаў з краіны Віктара Януковіча, якога зрынулі ў выніку другога Майдану.
Увесну 2019 года Парашэнка балатаваўся на другі тэрмін, але прайграў выбары Уладзіміру Зяленскаму.
Прэзідэнцкія выбары ва Украіне меліся прайсці ў гэтым годзе, але пакуль адмененыя з прычыны вайны.
Чытайце таксама:
Пятро Парашэнка сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Зяленскі ці Арастовіч? Каму найбольш давяраюць украінцы? З’явіўся новы рэйтынг