Міліцыянты не змаглі ў судзе даказаць непадпарадкаванне віцябляніна

Рэдкі выпадак адбыўся ў віцебскім судзе — ён не паверыў міліцыянтам. 

03.04.2024 / 13:10

Ноччу 2 сакавіка патрульныя спынілі жыхара Віцебска, які выпіў. У чым складалася іх патрабаванне, невядома, але яны напісалі ў пратаколе, што мужчына іх не паслухаўся.

18 сакавіка справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна і не знайшоў довады міліцыянтаў пераканаўчымі. Справа спынена за недаказанасцю вінаватасці асобы, у дачыненні да якога быў распачаты адміністрацыйны працэс, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі работніка «Нафтана» з-за каментароў пра Карпянкова

У Латвіі затрымалі беларуса за незаконную перавозку мігрантаў

СК: 74-гадовы жыхар Хойнікаў напісаў больш за 1500 «абразлівых» каментароў

Nashaniva.com