Польскія футбольныя фанаты ўварваліся на трэніроўку і збілі беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча
Вынікі ягонага «Заглэмбе» вартыя жалю, але сітуацыя не даравальная.
03.04.2024 / 13:49
Фота: ФК «Дынама» Кіеў
У сераду на трэніроўцы ў Сасноўцы ўварвалася група фанатаў. Яны збілі беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча, піша сайт meczyki.pl.
У гэтым сезоне «Заглэмбе» выглядае жудасна. Каманда займае апошняе месца ў табліцы першай лігі, адстаючы ад выратавальнага 15-га месца на 12 балаў за дзевяць тураў да фінішу. У панядзелак клуб быў разгромлены на сваім полі ГКС з Катавіцаў з лікам 0:4.
Хацкевіч, які ў свой час трэніраваў кіеўскае «Дынама» і зборную Беларусі, узначаліў каманду ў сярэдзіне студзеня (чэмпіянат аднавіўся ў канцы лютага), але лепш пры ім не стала. З таго часу «Заглэмбе» згуляла два матчы ўнічыю, а чатыры прайграла.
Падчас трэніроўкі каманды ў сераду, па звестках Meczyki.pl, там з'явілася група фанатаў. Хацкевіч атрымаў удар у твар. Акрамя таго, беларус атрымаў некалькі ўдараў нагамі.
Таксама паведамляецца, што трэнер у хуткім часе развітаецца з клубам.
Чытайце таксама:
Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю ў Польшчы
На сайце «Заглэмбе» каля прозвішчаў Хацкевіча і Залеўскага змясцілі БЧБ-сцягі замест чырвона-зялёных