«Прачніцеся, ніхто вас не абароніць». Кіраўнік Татарстана не верыць у магчымасці расійскай СПА

Кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў заклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў свайго рэгіёна не спадзявацца на тое, што ад налёту ўкраінскіх дронаў іх абароніць СПА. Паводле яго слоў, ад нападаў беспілотнікаў тым трэба адбівацца самастойна. Заяву Мініханава на рэспубліканскім форуме па энергетыцы працытаваў сайт «116.ру».

03.04.2024 / 20:23

Рустам Мініханаў

Падчас выступу Мініханаў пракаментаваў атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на гарады Ялабугу і Ніжнякамск 2 красавіка. Ён адзначыў, што «самыя пацярпелыя ўчасткі» — энергетыка і звязаныя з гэтай сферай вытворчасці.

«Мабыць, з-за таго, што Ураза і пост праваслаўны, Усявышні дае нам знак: прачніцеся, хлопцы, ніхто вас не абароніць, акрамя сябе. Не трэба чакаць, што спрацуе супрацьракетная абарона, яна вырашае іншыя задачы. Мы павінны вырашаць сваімі сіламі, кожнае прадпрыемства, кожны муніцыпалітэт, кожны горад», — сказаў кіраўнік Татарстана ў звароце да кіраўнікоў прадпрыемстваў рэгіёна.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, як менавіта прадпрыемствы павінны адбіваць атакі, але заклікаў экстранныя службы заўсёды быць напагатове, мець запасы і брыгады.

Чытайце таксама:

Дрон атакаваў НПЗ у Ніжнякамску

Украінскія дроны атакавалі прадпрыемства ў Татарстане, дзе выпускаюць «шахеды»

Украінская разведка рыхтуе новую атаку на Крымскі мост

Nashaniva.com