«Пакатай мяне, Міша, на «Ладзе». У Маладзечанскім раёне 35-гадовы кавалер тры дні катаў каханую на скрадзеным аўто
Жыхар Маладзечанскага раёна звярнуўся ў міліцыю з заявай аб згоне транспартнага сродку.
03.04.2024 / 22:04
Высветлілася, што напярэдадні вечарам ён з сябрам піў у сябе дома. Дачакаўся, пакуль засне прыяцель і вырашыў пракаціцца на яго аўтамабілі, папярэдне ўзяўшы ключ дома, піша Kraj.by.
П'яны аўтааматар паехаў у суседнюю вёску, дзе яго чакала каханая. Мужчына тры дні катаў яе па крамах, усведамляючы, што яго шукае міліцыя.
Па прыездзе супрацоўнікаў міліцыі мужчына хутка прызнаўся ў зробленым і паказаў месца, дзе пакінуў аўтамабіль, які захрас у гразі. Заведзена крымінальная справа.
Чытайце таксама:
Пінчук разбіраў на металалом чыгуначныя рэйкі
У Мазыры шукаюць расійскага вайскоўца, які скраў арэндны аўтамабіль
П'яны мінчук скраў мотаблок, але далёка з'ехаць не змог. Што прызначыў суд?