На Кальварыйскай маршрутка паехала на чырвонае і падбіла тры аўто ВІДЭА

Кіроўца маршруткі пагрэбаваў правіламі дарожнага руху.

04.04.2024 / 09:48

Здарэнне адбылося а восьмай вечара ў сераду на скрыжаванні вуліц Кальварыйскай і Клары Цэткін, паведамляе ДАІ горада.

40-гадовы кіроўца маршруткі, выехаўшы на забараняльны сігнал святлафора, сутыкнуўся з аўтамабілем «Volkswagen», які рухаўся на дазваляльны сігнал святлафора.

Па інерцыі ад удару аўтамабілі выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з Fiat і Mercedes.

53-гадовую і 47-гадовую пасажырак маршрутак даставілі ў бальніцу для далейшага абследавання.

Чытайце таксама:

На трасе М1 кіроўца мікрааўтобуса загінуў пры сутыкненні з грузавіком

У Мазырскім раёне аўтобус сутыкнуўся з грузавіком. Загінула жанчына

У Докшыцкім раёне бульдозер пераехаў машыніста

Nashaniva.com