На Віцебшчыне раскрылі забойства, якое адбылося 25 год таму
Улетку 1998 года на беразе ракі ў Сенненскім раёне знойдзены труп 26-гадовага жыхара Оршы з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Яго застрэлілі, прывязалі гіру і патапілі. Адразу раскрыць злачынства не ўдалося.
04.04.2024 / 09:21
Затрыманне аднаго з падазраваных. Скрын відэа
У 90-я гады загінулы займаўся наркотыкамі, якія дастаўляў з Расіі для продажу ў Беларусі. Аднойчы ён з «партнёрамі» адпачываў на прыродзе, паміж імі адбыўся канфлікт праз грошы — 38-гадовы знаёмы некалькі разоў стрэліў у пацярпелага, той памёр на месцы. Каб пазбавіцца ад трупа, забойцы прывязалі да яго шыі гіру і скінулі цела ў раку.
Праз 14 гадоў двое з фігурантаў, якія ўдзельнічалі ў забойстве, памерлі.
Дваіх, што засталіся, днямі затрымалі ў Оршы.
Якім чынам аператыўнікі выйшлі на след падазраваных праз 25 год, не паведамляецца.
Чытайце таксама:
«Халасцяк без вышэйшай адукацыі». У Беларусі вызначылі партрэт тыповага педафіла
Следчы камітэт нарэшце раскрыў забойства 25-гадовай даўніны. Вось толькі караць ужо няма каго
У Польшчы наведнік стрыптыз-клуба спрабаваў зарэзаць танцоўшчыцу з Беларусі