У топ-5 краін, грамадзяне якіх прыязджаюць па медпаслугі ў Беларусь, нечакана трапіла і гэта краіна

У топ-5 краін у 2023 годзе, адкуль часцей за ўсё прыязджалі турысты ў Беларусь па медыцынскія паслугі, увайшлі Расія, Казахстан, Латвія, Кітай, а таксама Боснія і Герцагавіна, паведамляе Белстат.

04.04.2024 / 14:55

Сараева. Фота: Elmad Aljumah / Getty Images

Для параўнання: у 2022 годзе ў топ-7 уваходзілі грамадзяне Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Кітая, Ізраіля і Азербайджана.

Летась у нашай краіне прайшлі лячэнне 134 тыс. замежнікаў, у 2022-м — 165 тыс., а ў 2021-м, па даных Еўразійскай эканамічнай камісіі, — 160 тыс. на экспарце медпаслуг краіна ў 2021 годзе зарабіла $41,1 млн.

Ілюстрацыя: Белстат

Чытайце таксама:

З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

На папулярным літоўскім курорце шкадуюць, што да іх перасталі ездзіць беларусы

Пустыя пляжы, танная ежа і слабы распаўсюд англійскай. Айцішнік-пачатковец расказаў, як зімаваў у В'етнаме

Nashaniva.com