Працягнулі яшчэ на год мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі
Рада ААН па правах чалавека на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняла рэзалюцыю па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У дакуменце Рада пастанавіла яшчэ на год працягнуць мандат спецдакладчыка аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын.
04.04.2024 / 23:20
Анаіс Марын. Фота: news.un.org
Рада просіць Анаіс Марын працягваць сачыць за развіццём падзей і выносіць рэкамендацыі, праводзіць кансультацыі з усімі зацікаўленымі бакамі і прадставіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Радзе і Генасамблеі ў 2025 годзе.
Таксама Рада пра правах чалавека ААН пастанавіла у тэрміновым парадку заснаваць на год з магчымасцю працягвання групу з трох незалежных экспертаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, якая будзе прызначаная старшынёй Рады.
За рэзалюцыю было аддадзена 24 галасы, 17 краін устрымаліся, а 6 (Алжыр, Бурундзі, Кітай, Куба, Эрытрэя і В'етнам) былі супраць.
Грамадзянка Францыі Анаіс Марын была прызначаная спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў канцы верасня 2018 года. Сама ж пасада з'явілася пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Чытайце таксама:
Арабскі свет не хоча дапамагаць агенцтву ААН, чые супрацоўнікі забівалі і выкрадалі ізраільцян
Камісію ААН па правах і статусе жанчын узначаліла Саўдаўская Аравія. Як так?
Генеральны сакратар ААН заклікаў выплаціць кампенсацыю за эпоху рабства