У Беларусі прадаюць каналізацыю. Фактычна за капейкі

На пляцоўцы па продажы маёмасці «Белюрзабеспячэнне» з'явіўся цікавы лот. У Пінску прадаюць падземную каналізацыйную сетку.

05.04.2024 / 08:31

Каналізацыйная сетка належыць спажывецкаму жыллёваму кааператыву» Чарняхоўская-34». З-за даўгоў уласнасць кааператыва выставілі на таргі, піша Blizko.by

Каналізацыйная сетка мае агульную даўжыню 96,5 метра. Дыяметр труб і колькасць каналізацыйных калодзежаў пры гэтым не ўказваецца.

Стартавы кошт лота ўсяго 220 рублёў. Таргі пачнуцца 9 красавіка а 9 раніцы.

Чытайце таксама:

Жыхары паўднёвага ўсходу Мінска скардзяцца на непрыемны пах

У Пінску на продаж выставілі 100 м каналізацыйнай сеткі

У Мінску прадаюць элітны спартыўны комплекс

Nashaniva.com