Беларус сядзеў на «хіміі», а яго асудзілі на 15 сутак

Яго асудзілі за падпіску на «Краіну для жыцця»

05.04.2024 / 11:23

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым беларусам, заўважыла «Медыязона».

На відэа мужчына кажа, што яго асудзілі па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК). Знаходзячыся на хіміі, у яго знайшлі падпіску на паблік «Краіна для жыцця».

Аўтары допіса напісалі, то мужчыну арыштавалі на 15 сутак і прыгразілі судзімасцю за парушэнне ўмоў адбыцця пакарання.

Nashaniva.com