Маёр міліцыі з Ляхавічаў памёр ва ўзросце 46 гадоў

Згодна з «Чорнай кнігай Беларусі», Андрэй Чаранкевіч у 2020-м паўдзельнічаў у рэпрэсіях.

05.04.2024 / 17:12

Андрэй Чаранкевіч. Фота: lves.by

Памерлага клічуць Андрэй Чаранкевіч. Яму 46 гадоў, у міліцыі ён праслужыў амаль 20 з іх. Пачынаў дзяжурным у ізалятары часовага ўтрымання, пасля перайшоў у крымінальны вышук.

Даслужыўся да пасады старшага аперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РУУС і меў званне маёра.

Па звестках з «Чорнай кнігі Беларусі», Чаранкевіч удзельнічаў у рэпрэсіях:

«У жніўні 2020-га даў каманду на захоп мірных грамадзянаў і ўдзельнічаў у затрыманні. Пераконвае падпісваць сфабрыкаваныя пратаколы, займаецца выманнем тэхнікі і падманам запрашае на допыты. 13 лістапада 2020 удзельнічаў у затрыманні мірных жыхароў Ляхавічаў, якія выйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі», — піша канал «ЧКБ Брэст і вобласць».

Па звестках канала «Чорная кніга Беларусі», на фота — Андрэй Чаранкевіч падчас разгону пратэстаў

Прычына смерці Чаранкевіча невядомая. У яго засталася жонка і непаўналетняе дзіця.

Будзьце стрыманымі пры каментаванні падобных навінаў у месенджарах і сацсетках. У цяперашніх рэаліях нават нейтральнае выказванне на гэтую тэму можа прывесці да завядзення крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

У Магілёве падпалкоўнік міліцыі памёр ва ўзросце 46 гадоў

Ідэолаг мінскай абласной міліцыі памёр ва ўзросце 51 год

На Брэстчыне пасля 2020 года памерлі не менш за пяць падпалкоўнікаў і палкоўнікаў. Якія прычыны і абставіны смерцяў?

Nashaniva.com