Апублікавалі закон аб SMS-позвах
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале афіцыйна апублікаваны закон №363-3 «Аб змяненні законаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі».
06.04.2024 / 11:22
Будынак Мінабароны. Фота: President.gov.by
Закон прадугледжвае, што ў Беларусі аб неабходнасці яўкі ў ваенкамат могуць апавяшчаць SMS-паведамленнямі. Пры гэтым у выпадку мабілізацыі SMS-позвы будуць абавязковымі, а за няяўку па іх будзе прадугледжана адказнасць.
«Пры прызыве на ваенную службу па мабілізацыі грамадзяне таксама абавязаны з'явіцца на мерапрыемствы па прызыве, будучы апавешчанымі з дапамогай SMS-паведамленняў», — гаворыцца ў законе.
Законам таксама ўстанаўліваюцца новыя штрафы па наступных артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях:
арт.26.1. Няяўка на мерапрыемствы па прызыве — ад 10 да 30 базавых велічынь (цяпер 5 БВ);
арт.26.2. Неапавяшчэнне грамадзян аб выкліку ў ваенны камісарыят (адасобленае падраздзяленне ваеннага камісарыята), орган дзяржаўнай бяспекі: за першае правапарушэнне — да 20 БВ (цяпер да 3 БВ), за паўторнае — ад 20 да 30 БВ (цяпер ад 4 да 6);
арт.26.3. Парушэнне абавязкаў па воінскім уліку: для грамадзян — да 25 БВ (цяпер да 3), для службовых асоб — да 30 БВ (цяпер ад 4 да 5 БВ).
Чытайце таксама:
На вайсковых зборах медыкаў памёр ваеннаабавязаны