Другое за дзень ДТЗ з маршруткай: у аварыі ў Мінску пацярпелі пяць чалавек

Бус урэзаўся ў прыпаркаваныя машыны.

06.04.2024 / 16:59

Здарэнне адбылося на вуліцы Гінтаўта ва Уруччы. 50-гадовы кіроўца маршруткі не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў тры прыпаркаваныя аўтамабілі.

Адна з машын па інерцыі ўрэзалася ў дрэва, іншая — у асвятляльную мачту. Пяць пасажыраў маршруткі былі шпіталізаваныя для абследавання, паведамілі ў МУС.

На месцы працуе следча-аператыўная група.

Гэта другая за дзень аварыя з удзелам маршруткі ў Беларусі. Сёння таксама ў Мастоўскім раёне бус сутыкнуўся з трактарам. Там шпіталізавалі дзевяць чалавек.

Чытайце таксама:

У Мастоўскім раёне ДТЗ з маршруткай. Дзевяць чалавек трапілі ў бальніцу

Жыхара Ваўкавыска затрымалі за каментар пра гібель супрацоўніка ДАІ

На трасе М1 кіроўца мікрааўтобуса загінуў пры сутыкненні з грузавіком

У Докшыцкім раёне бульдозер пераехаў машыніста

Nashaniva.com