У Брэсцкай вобласці знялі забарону на вываз тавараў у Польшчу
Толькі для асабістага карыстання.
07.04.2024 / 16:59
Фото: Straż Graniczna
Брэсцкі аблвыканкам адмяніў абмежаванні на вываз групы тавараў у Польшчу, якія былі ўведзеныя ў 2022 годзе ўрадам краіны.
Тады ўлады забаранілі беларусам вывозіць за межы ЕАЭС больш за два кілаграмы пшанічнай мукі, больш за кілаграм грэчкі, рысу, аўсянай і маннай круп, проса, аўсяных шматкоў, макаронных вырабаў, расліннага алею, цукру і солі.
Акрамя таго, нельга было вывозіць у ЕС больш за тры бляшанкі мясных, рыбных і малочных кансерваў.
Цяпер Брэсцкі аблвыканкам зняў гэтыя абмежаванні для фізічных асоб. Дазвол на вываз у Польшчу гэтых тавараў для асабістых патрэб будзе дзейнічаць да 31 снежня.
Чытайце таксама:
Расійская кампанія спрабуе спагнаць з Беларусі грошы за зрыў мадэрнізацыі завода
У Еўрасаюзе сцвярджаюць, што не ўводзілі санкцый супраць авіякампаніі Southwind Airlines