У Віцебскай вобласці на вайсковыя зборы прызвалі праваслаўнага святара
Ён адказвае за духоўна-маральнае выхаванне.
07.04.2024 / 18:15
Фота: Мінабароны
Святар храм «Неўпівальная Чаша» ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна Уладзімір Кажаноўскі прызваны ў войска на зборы ў рамках праверкі баявой гатоўнасці.
Праваслаўны святар удзельнічае ў баявым зладжванні 19-й асобай гвардзейскай механізаванай брыгады, паведамляе Мінабароны.
Уладзімір Кажаноўскі заняў пасаду інструктара па працы з веруючым асабовым складам. Ён «праводзіць працу па духоўна-маральным выхаванні» вайскоўцаў, якіх прызвалі на зборы з запасу.
Пасада інструктара па працы з веруючым асабовым складам з'явілася ў войску 1 лістапада. Паведамлялася, што на гэтую пасаду будуць прызначаць святароў і іншых асоб з духоўнай адукацыяй.
Чытайце таксама:
Святарам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы аб перамозе ў вайне
Рускі народны сабор на чале з патрыярхам Кірылам абвясціў вайну з Украінай «свяшчэннай»
Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка
Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг