Як у Вязынцы сустракалі вясну ФОТЫ

У Вязынцы 7 красавіка прайшоў «Веснавы фэст». Свята арганізавалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

07.04.2024 / 19:33

Фота тут і далей: Tochka.by

Каля дома, у якім нарадзіўся Янка Купала, вадзілі карагоды і спявалі народныя песні, расказвае «Точка».

Фальклорны фестываль праходзіць з велікодным каларытам: у каталікоў 7 красавіка — апошні дзень велікоднага тыдня, праваслаўныя ж яшчэ толькі рыхтуюцца да Вялікадня.

Па старажытнай традыцыі беларусы «топчуць зямлю, грэюць яе і абуджаюць, клічуць птушак вярнуць з выраю».

Былі таксама лекцыі пра беларускія велікодныя традыцыі і само свята.

А для дзяцей — майстар-класы: майстравалі птушачак з саломы, упрыгожвалі галінкі вярбы, размалёўвалі яйкі воскам.

Працаваў таксама кірмаш рамеснікаў.

У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, нахіленыя над вадой ФОТЫ

«Гэта Беларусь»: у інстаграме новы флэшмоб

Зганяць за палову дня: што паглядзець недалёка ад Мінска. Вёска Дубрава

Nashaniva.com