Дзяўчына на матацыкле ўехала ў слуп у цэнтры Мінска

22-гадовая дзяўчына трапіла ў ДТЗ сёння каля 16:30.

07.04.2024 / 20:39

Месца ДТЗ. Фота тут і далей: УДАІ Мінска

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца матацыкла Honda, разварочвалася на скрыжаванні сталічных вуліц Ульянаўская і Кастрычніцкая, не справілася з кіраваннем і наехала на слуп.

Па факце здарэння праводзіцца праверка, паведамляе УДАІ Мінска.

Саму дзяўчыну даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

Чытайце таксама:

Пад Фаніпалем раніцай загінуў матацыкліст

Другое за дзень ДТЗ з маршруткай: у аварыі ў Мінску пацярпелі пяць чалавек

У Мастоўскім раёне ДТЗ з маршруткай. Дзевяць чалавек трапілі ў бальніцу

Nashaniva.com