Ля берагоў Мазамбіка затануў паром. Загінулі 90 чалавек

Людзі ратаваліся ад успышкі халеры. На пароме было шмат дзяцей.

08.04.2024 / 07:17

Ілюстрацыйнае фота: Eric Lafforgue/Art in All of Us/Corbis via Getty Image

Больш за 90 чалавек загінулі пасля таго, як паром затануў ля паўночнага ўзбярэжжа Мазамбіка. Прадстаўнікі ўладаў правінцыі Нампул заявілі, што яшчэ пяцярых чалавек удалося выратаваць, з 130, што, як мяркуюць, знаходзіліся на борце, піша Бі-бі-сі.

Са слоў дзяржаўнага сакратара правінцыі Нампула Хаймэ Нета, яны ратаваліся ад успышкі халеры. Ён дадаў, што сярод загінулых было шмат дзяцей.

«З-за таго, што лодка была перапоўненая і не прыстасаваная для перавозкі пасажыраў, яна затанула», — сказаў Нета.

Расійскі траўлер «Капітан Лабанаў» у Балтыйскім моры падбіла расійская ракета

У Балтыйскім моры пасля выбуху затануў траўлер «Капітан Лабанаў»

Аўстралійскі мільярдэр пабудуе копію «Тытаніка», якая пойдзе тым жа маршрутам

Nashaniva.com