Расійскае пасольства ў Вільні закідалі кактэйлямі Молатава

Па іроніі лёсу, пасольства знаходзіцца па вуліцы Герояў Украіны.

08.04.2024 / 10:35

У ноч на нядзелю, а затым на панядзелак у будынак расійскага пасольства былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на паліцыю.

Першы інцыдэнт зафіксаваў 7 красавіка, у 02:15, неўстаноўленая асоба кінула ў будынак амбасады бутэльку з запальнай сумессю і пашкодзіла сцяну.

Другі раз бутэлька была кінута 8 красавіка, у 2.46, і таксама пашкодзіла сцяну.

Вядзецца расследаванне.

Nashaniva.com