Журналіст Зміцер Панкавец больш не працуе на «Радыё Свабода»
Дадзеную інфармацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў пацвердзіла «Радыё Свабода».
08.04.2024 / 13:24
Зміцер Панкавец. Фота: фэйсбук журналіста
Нагадаем, нядаўна разгарэўся скандал, звязаны з журналістам Змітром Панкаўцом і яго былой жонкай Ганнай Клімовіч. Дзяўчына публічна абвінаваціла журналіста ў хатнім гвалце. Зміцер у сваю чаргу прызнаў адзін з фактаў (які здарыўся ў 2018-м), але адзначыў, што штурхнуў дзяўчыну ненаўмысна, іншыя абвінавачанні адмаўляў.
«Радыё Свабода» гэту сітуацыю не каментавала.
Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў. Станавіўся лаўрэатам журналісцкай прэміі «Вольнае слова».
Чытайце таксама:
Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце
Ніякі гвалт недапушчальны. Заява «Нашай Нівы» па сітуацыі з Ганнай Клімовіч і Змітром Панкаўцом