Брэсцкая вобласць актыўна закупляе бронекамізэлькі — выдаткавалі больш за 2 мільёны рублёў

Купляюць як абласны цэнтр, так і раёны.

09.04.2024 / 00:40

Ілюстрацыйнае фота: «СБ»

Выканкамы Брэсцкага рэгіёна са снежня 2023 года закупілі 1266 бронекамізэлек на агульную суму больш чым у 2 мільёны рублёў. Закупкамі ахоўнага абмундзіравання займаліся Брэсцкі і Баранавіцкі гарвыканкамы, а таксама Ганцавіцкі і Кобрынскі райвыканкамы, паведамляе BGMedia.

Бронекамізэлька павінна адпавядаць патрабаванням заканадаўства, яе тэрмін службы павінен складаць не менш за дзесяць гадоў. Элементы канструкцыі бронекамізэлькі павінны прадугледжваць магчымасць размяшчэння на знешніх чахлах рыштунку па сістэме MOLLE — яна выкарыстоўваецца ў войсках краін НАТА.

Бронекамізэлька павінна быць зручная для розных сцэнарыяў — пагрузкі ў тэхніку, вядзення стральбы, кіравання аўтамабілем і іншых.

Былы кадравы афіцэр беларускай арміі, экс-начальнік штаба батальёна «Волат» Васіль Верамейчык лічыць, што бронекамізэлькі закупляюць для войскаў тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта сведчыць тое, што закупкі праводзяць выканкамы, а не Міністэрства абароны.

Чытайце таксама:

Адразу ў чатырох раёнах пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на мяжы з Літвой

У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ

У Ваўкавыскім раёне сфармавалі атрады народнага апалчэння

Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім

Nashaniva.com