Эпідэміёлагі пракаментавалі зʼяўленне пацука ў сталічнай краме: ён шукаў папіць

У пачатку красавіка ў тыктоку зʼявілася відэа, на якім мінчук расказвае пра 20-сантыметровага пацука ў «Святлафоры» на вул. Казінца. Спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паведамілі карэспандэнту «Мінск-Навіны», чым абумоўлена зʼяўленне грызуна на гандлёвым абʼекце і якія меры прымаюцца, каб пазбегнуць такіх сітуацый.

08.04.2024 / 15:23

@nashaniva Мінчук зняў на відэа 20-сантыметровага пацука ў «Святлафоры» на вул. Казінца ў Мінску. Гэтае здарэнне пракаментавалі ў Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі #крыса #мышь #минск #магазин #грызуны #санстанция #беларусь #навіны #пабеларуску #светоформагазин ♬ Funny Guy - Parry Music

Як запэўніваюць эпідэміёлагі, у памяшканнях крамы рэгулярна праводзяцца прафілактычныя работы. 

— Гэтыя мерапрыемствы прадугледжваюць выкарыстанне таксічнага сродку з назапашвальным эфектам у выглядзе харчовых прынад, — кажуць у цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. — Гэтае рэчыва выклікае ў грызуноў смагу. У пошуках вады яны пакідаюць месцы сваіх хованак і могуць зʼявіцца нават у людных месцах, што і адбылося ў краме на вул. Казінца. 

Дзейнасць крамы з 1 красавіка была прыпынена. Пасля санітарных мерапрыемстваў і кантролю за імі крама аднавіла працу 5 красавіка.

Чытайце таксама:

Гэтага майскага жука лепш не чапаць. Чым ён небяспечны і дзе водзіцца ў Беларусі?

Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам з вязнямі

У тыктоку захапляюцца мінчуком, які едзе ў метро з трусікам. Але не ўсё так адназначна

Nashaniva.com