МАЗы цяпер гараць і ў Беларусі

У Брэсце на плошчы Леніна задыміўся аўтобус МАЗ. Відэа здарэння апублікаваў тэлеграм-канал «Віртуальны Брэст».

09.04.2024 / 10:16

На відэа бачна, што ў аўтобуса, які стаіць на праезнай частцы, з маторнага адсека ідзе дым. Кіроўца аўтобуса з вогнетушыцелем адкрывае дзверы маторнага адсека. Відэа — кароткае, знятае з машыны, што праязджала побач. 

Палаючыя аўтобусы МАЗ сталі галаўным болем у Санкт-Пецярбургу, які закупіў аўтобусы. А ўчора МАЗ загарэўся ў Салехардзе.

Чытайце таксама:

У Расіі зноў загарэўся аўтобус МАЗ

Беларускія аўтобусы гараць з-за санкцый і няякаснай зборкі

У крамах з'явілася каўбаса ад МАЗа

Nashaniva.com