У Гомелі за «экстрэмізм» затрымалі буйнога бізнэсмена

Вынік адміністрацыйнага спагнання высвятляецца.

09.04.2024 / 12:43

8 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля суддзёй Віктарам Казачакам было накладзена на Навума Каца адміністрацыйнае спагнанне па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.

Вынік адміністрацыйнага спагнанне высвятляецца, піша «Гомельская вясна».

Навум Кац вядомы як найлепшы прадпрымальнік Гомельскай вобласці, кандыдат эканамічных навук, намеснік старшыні вышэйшай каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, піша «Флагшток». 

Апошнім часам Кац з'яўляўся гендырэктарам створанага ім «Цэнтра бізнэс-развіцця», аднак з 2021 года аб дзейнасці гэтай арганізацыі нічога не вядома, яе паблік з тых часоў не абнаўляўся.

А да гэтага бізнэсовец валодаў абутковай фабрыкай «Батычэлі». Мяркуючы па інфармацыі ў сацсетках, яна спыніла працу яшчэ ў 2019 годзе.

Аднак Каца прадстаўлялі менавіта як кіраўніка гэтага прадпрыемства ў 2020 годзе, калі ён узяў удзел у стварэнні прапагандысцкага фільма, накіраванага супраць прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі.

ДзяржТБ выпусціла тады маніпулятыўны сюжэт, у якім узялі ўдзел гомельскія прадпрымальнікі, у тым ліку Кац, дадае «Флагшток».

У Брэсце за пратэсты 2020 года затрымалі барысту

Канал «Нафтана», звязаны з адміністрацыяй, пахваліўся, што яшчэ аднаго рабочага затрымалі і пасадзілі

За каментары пра тэракт у «Крокусе» затрымалі як мінімум 13 беларусаў

Nashaniva.com