Ацяпленне ў Мінску перавялі на мінімум

Сістэма цеплазабеспячэння Мінска пераведзена на мінімальна магчымыя параметры працы.

09.04.2024 / 12:53

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

«Тэмпература сеткавага цепланосбіта складае 65—68 градусаў. Гэта мінімальна неабходныя значэнні, якія дазваляюць забяспечыць нагрэў гарачай вады да нарматыўных 50 градусаў», — распавялі на прадпрыемстве.

Адключэнне ацяплення ажыццяўляецца толькі па рашэнні Мінгарвыканкама.

Сацыяльныя аб'екты (бальніцы, дзіцячыя сады, школы) адключаюць пры ўстанаўленні сярэднясутачнай тэмпературы плюс 10 градусаў, у жыллё — пры плюс 8 градусах на працягу трох сутак запар.

Праўда, на чацвер абяцаюць невялікае пахаладанне. У Мінску чакаецца +13..+14 градусаў.

Nashaniva.com