Беларус прывёз бананы на базу ў Калінінградзе. Пад садавінай знайшлі 76 кг наркотыкаў
Курьер спакойна з'ехаў у бок Польшчы.
09.04.2024 / 14:39
Фота: vecteezy.com
Супрацоўнікі ў Калінінградзе вельмі здзівіліся, калі ў партыі калумбійскіх бананаў знайшлі 76 кг какаіну ў спрасаваных брыкетах.
Груз, які накіроўваўся па маршруце Германія — Літва — Калінінград, на базу прывёз 44-гадовы беларус Мікалай М.
Ён прасачыў за выгрузкай тавару, а затым спакойна з'ехаў у бок Польшчы на сваім «Мэрсэдэсе», паведамляе Mash.
Сілавікі канфіскавалі наркотыкі. Узбуджана крымінальная справа па артыкулах аб вытворчасці, збыце і перасылцы наркотыкаў, а таксама аб наркагандлі.
Калі кур'ера знойдуць, яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
Чытайце таксама:
У Кракаве затрымалі 20-гадовага беларуса, які закопваў наркотыкі ў зямлю
У Грузіі затрымалі 10 чалавек за распаўсюд наркотыкаў. Сярод іх — грамадзяне Беларусі