Памянялі месцамі намеснікаў начальнікаў міліцыі Міншчыны і Брэстчыны. Адзін з іх быў зоркай зліваў ад кіберпартызанаў

Першы намеснік начальніка УУС Мінскай вобласці — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Віталь Казлоў пераведзены на аналагічную пасаду ва УУС Брэсцкага аблвыканкама. А яго калега Аляксандр Кісель з Брэсцкай абласной міліцыі пайшоў на месца Казлова ва УУС Мінаблвыканкама.

09.04.2024 / 15:37

 Віталь Казлоў. Фота: mlyn.by

Віталь Казлоў і Аляксандр Кісель праявілі сябе ў жорсткім падаўленні мірных пратэстаў у 2020 годзе. 

Казлоў таксама стаў сумнавядомай «зоркай» інтэрнэту, дзякуючы злівам абʼяднання хакераў. Голас падобны да Казлова гучыць на аўдыязапісе пра затрыманне Ціханоўскага, Кудзіна, ён ёсць на скандальным абмеркаванні Чамаданавай. 

Чытайце таксама:

«Вельмі амбіцыйны, хоча трапіць у генералы». Хто такі Віталь Казлоў, голас якога часта трапляе на злівы хакераў

Nashaniva.com