«Чаму вы не паліце печы асуджанымі?» Жамчужны расказаў пра прапагандыстку Красоўскую, якая ўцерлася да праваабаронцаў

Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны ў новым выпуску ТОК згадаў пра асаблівасці дзейнасці Алены Каспяровіч. Цяпер яна пад прозвішчам Красоўская публікуецца ў газеце «СБ. Беларусь сегодня» і ходзіць у тым ліку на палітычныя суды.

10.04.2024 / 09:57

Алена Красоўская (ці Каспяровіч) у Курапатах. Фота: фэйсбук 

Алена Каспяровіч была сярод супрацоўнікаў праваабарончай арганізацыі «Платформа». Дагэтуль яна была супрацоўніцай МУС і працавала ў медсанчастцы папраўчай установы.

Жамчужны называе Каспяровіч агентам КДБ. Ён лічыць, што вярбоўка адбылася да пачатку працы жанчыны ў «Платформе» і дадае:

«У кожную праваабарончую арганізацыю як мінімум два супрацоўнікі КДБ укараняюцца, каб паступала незалежная правераная інфармацыя. Галоўная задача такіх супрацоўнікаў — перашкаджаць працаваць».

Пасля таго, як па ініцыятыве Каспяровіч была закрыта праваабарончая арганізацыя «Платформа», яна арганізавала сваю праваабарончую арганізацыю.

«Ёй адзінай у Беларусі дазволілі аформіць арганізацыю, якая займаецца маніторынгам месцаў пазбаўлення свабоды», — адзначае былы палітвязень і распавядае адну з гісторый.

«Яна ездзіла з маніторынгам па ўсіх калоніях Беларусі. Аднойчы (як згадвалі прысутныя пры гэтым зняволеныя) падчас наведання калоніі № 14 яна ўбачыла, што батарэі халодныя і дазволіла сабе заўвагу: «Чаму вы не паліце печы асуджанымі?»

@tokbelarus Политзаключенный Жемчужный рассказал, как его пытались отравить в ШИЗО в колонии #тюрьма #белорусы #новостибеларуси #омон #провокации #политзаключенные #колония #заключенные #понятия #историиизжизни #милициябеларуси ♬ Spooky, Quiet, Scary Atmosphere Piano - Bucyrus Audio

Жамчужны заўважае, што Каспяровіч не захацела з ім сустракацца, калі прыязджала ў калонію, дзе ў той час ён адбываў пакаранне, нягледзячы на патрабаванне з яго боку аб такой сустрэчы.

Мужчына згадвае, што Алена Каспяровіч як медык схавала сапраўдную прычыну смерці зняволенага ў ІЧУ горада Віцебска:

«Прычынай яго смерці сталі нанесеныя падчас збіцця ў ІЧУ траўмы з-за незаконнага ўжывання спецсродкаў. Ён памёр падчас перамяшчэння ў бальніцу. Каспяровіч гэта схавала ад праваабарончых арганізацый, патлумачыла смерць сіндромам, які быў пасля ап'янення. Быццам чалавек загінуў з-за частага ўжывання алкаголю».

Глядзіце цалкам:

Каспяровіч, Карповіч… Хто такая прапагандыстка Алена Красоўская, якая сведчыла супраць вясноўцаў

Палітвязень Жамчужны расказаў, як яго спрабавалі атруціць у ШІЗА ў калоніі ў Горках

«Мне прапаноўвалі за пачак цыгарэт уступіць у інтымную сувязь з іншым асуджаным»

Палітвязень Жамчужны: Мяне спрабаваў збіць сматрачы, за гэта іншыя зняволеныя апусцілі яго

Nashaniva.com