Адвакаты прапануюць адправіць Гіркіна-Стралкова на вайну ва Украіну
Нібыта адна з вайсковых частак ужо гатова заключыць кантракт з былым «міністрам абароны» ДНР.
10.04.2024 / 14:12
Ігар Гіркін-Стралкоў. AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool
Абарона былога «міністра абароны» ДНР Ігара Стралкова (Гіркіна), які атрымаў чатыры гады калоніі паводле справы аб экстрэмізме (ч.2 арт. 280 КК), папросіць накіраваць яго на вайсковую службу ў адну з вайсковых частак у зоне «спецыяльнай вайсковай аперацыі» (так у Расіі называюць агрэсію супраць Украіны), паведаміў РБК ягоны адвакат Аляксандр Молахаў.
Адвакаты ў канцы студзеня абскардзілі прысуд Стралкову. Як паведаміў Молахаў, судовае пасяджэнне па крымінальнай справе пройдзе ў першым апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі ў Маскве 15 мая.
Да апеляцыйнай скаргі Молахава прыкладзены дакумент, які пацвярджае згоду адной з вайсковых частак на тэрыторыі ДНР на заключэнне кантракту з Гіркіным.
«Абарона лічыць, што, нягледзячы на прыняцце Дзярждумай нядаўна закона, які забараняе адпраўку на фронт асуджаных па экстрэмісцкіх артыкулах, прававая магчымасць для заключэння ваеннага кантракту са Стралковым існуе», — паведаміў Малохаў.
Яна наступіць, калі суд апеляцыйнай інстанцыі адменіць прысуд, альбо калі прэзідэнт Расіі вырашыць памілаваць асуджанага і зняць з яго судзімасць, на што мае права ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.
Жонка Гіркіна-Стралкова: Вельмі перажываю за мужа
Стралкоў-Гіркін можа з калоніі адправіцца на фронт
Вынеслі прысуд Ігару Гіркіну-Стралкову. У Расіі яго назвалі суровым
«У выпадку Стралкова-Гіркіна, якому прысудзілі 4 гады калоніі, ёсць толькі адна сурʼёзная праблема»