Выйшаў на волю палітвязень Дзмітрый Тур

Дзмітрый Тур — фігурант крымінальнай справы аб удзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Брэсце (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). 8 красавіка ён выйшаў на волю, адбыўшы за кратамі 3 гады, 1 месяц і 28 дзён, піша «Вясна».

10.04.2024 / 15:36

У жніўні 2021 года ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста Дзмітрыю Туру прызначылі 3,5 года калоніі.

Свой тэрмін палітвязень адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22, адбыў яго цалкам. 

Чытайце таксама:

На волю выйшлі палітзняволеныя бацька і сын. Яны былі за кратамі са жніўня 2020 года

Трое палітзняволеных выйшлі на волю

Выйшлі на волю двое палітвязняў з Брэста

Nashaniva.com