У Мінску адкрываецца першая кавярня для фанатаў K-pop
Абяцаюць карэйскія дэсерты і анімэ-атрыбутыку.
10.04.2024 / 17:07
Фота: інстаграм magic_shop.cafe
Тэматычная K-pop-кавярня адкрыецца 13 красавіка на вуліцы Карла Маркса, 20. Для першых наведвальнікаў абяцаюць сапраўднае свята, заўважыў CityDog.io.
Фота: інстаграм magic_shop.cafe
Фанатаў паўднёвакарэйскай музыкі пацешаць фотазонай з роставымі фігурамі зорак K-pop, тэматычнымі дэсертамі, аўтарскімі падарункамі, а таксама музыкай і кліпамі вядомых паўднёвакарэйскіх гуртоў.
Гэта першая падобная ўстанова ў Беларусі.
У мінскіх кавярнях сёлета зробяць больш летніх тэрас
У Варшаве адкрываецца першая кавярня праекту Аляксандра Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста»
На першым паверсе ГУМа адкрылася кавярня з відам на горад і пірожнымі па 3,5 рубля