Прынц і прынцэса Іарданіі чакаюць першынца

Роды павінны адбыцца летам.

11.04.2024 / 10:07

AP Photo/Nasser Nasser, File

Канцылярыя караля Іарданіі паведаміла, што спадчыннік трону Хашыміцкага Каралеўства прынц Хусейн бін Абдала і яго жонка прынцэса Раджва чакаюць першае дзіця. Роды павінны адбыцца летам, піша newsru.co.il.

«Канцылярыя палаца выказвае шчырыя віншаванні іх вялікасцям каралю Абдале другому і каралеве Раніі і жадае іх каралеўскім Высокасці прынцу Хуйсейну і прынцэсе Раджве здароўя і радасці», — гаворыцца ў заяве.

Вяселле прынца адбылося ў мінулым чэрвені. Яго выбранніцай стала дзяўчына з Саудаўскай Аравіі, архітэктар па прафесіі, з сям'і, звязанай роднаснымі повязямі з саўдаўскай каралеўскай сям'ёй.

Nashaniva.com