Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка страціў пасаду. Віцэ-прэм'ер Заяц таксама

Днямі ў афіцыйным тэлеграм-канале Савета Рэспублікі на вельмі кароткі час апублікавалі кароткае паведамленне: «НИ четко сказала их двоих включить — Зайца и Исаченко». Адносна таго, куды менавіта іх НІ (Наталля Іванаўна Качанава) была рашуча настроеная ўключыць, былі розныя версіі. Але цяпер прынамсі адносна Леаніда Зайца інтрыга памерла — Лукашэнка прызначыў яго «сенатарам».

11.04.2024 / 16:47

Леанід Заяц

У сувязі з прызначэннем у Савет Рэспублікі Леанід Заяц страціў пасаду ва ўрадзе — ён з 2022 года быў віцэ-прэм'ерам па сельскай гаспадарцы. А перад тым, у 2021-2022 гадах, Заяц быў намеснікам Качанавай у Савеце Рэспублікі.

Акрамя Зайца, Лукашэнка адправіў на сінекуру ў Савеце Рэспублікі міністра юстыцыі Сяргея Хаменку, які, не будучы юрыстам, але затое з'яўляючыся выканальным экс-сілавіком, у апошнія гады добра пашчыраваў у палітычна матываванай зачыстцы грамадзянскай супольнасці. Цяпер ён таксама міністрам ужо не будзе. 

Трэці прызначаны ў Савет Рэспублікі чыноўнік — намеснік міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч. Пра яго вызваленне ад ранейшай пасады пакуль не паведамляецца.

«НІ дакладна сказала іх абодвух уключыць». Што за новая таямніца беларускай палітыкі?

Абельская, Баскаў, Жук, Качанава — каго ад Мінска абралі ў Савет Рэспублікі

«Белая Русь» вылучыла шасцярых прапагандыстаў на «Усебеларускі народны сход»

Міністр інфармацыі пайшоў на павышэнне. Цяпер Пярцоў — намеснік кіраўніка Адміністрацыі

Nashaniva.com