У Мінску пенсіянер напаў на жонку з нажом, лічачы яе здрадніцай

У Мінску 71-гадовы мужчына у нейкі момант вырашыў, што жонка яго ўсё жыццё падманвала. І не знайшоў нічога лепшага, як схапіць нож і нанесці жанчыне ўдар у жывот.

11.04.2024 / 22:30

Фота: Генпрокуратура

На шчасце, усё абышлося толькі лёгкай непранікальнай ранай. Жанчына выхапіла ў мужа нож, выкінула яго ў ванну і ўцякла на лесвічную клетку. Муж, аднак, падабраў зброю і паспрабаваў зноў напасці на жонку. Але тая і гэтым разам выбіла нож з рук мужчыны, замкнулася ў кватэры і выклікала хуткую, паведамляе Генпракуратура.

Жанчына не хацела, каб яе мужа судзілі, але ў дачыненні пенсіянера ўсё ж распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб наўмысным прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання.

Цяпер мужчыну пагражае пакаранне ад грамадскіх работ да арышту.

Гамяльчанка парвала пашпарт мужа, каб той не змог з ёй развесціся. І дамаглася свайго

У Маладзечне пажылая пара жорстка забіла зяця малатком. Цешча паспела збегчы з краіны

У Варшаве банда падлеткаў напала на школьніка-беларуса. Яго выхоўвае маці палітзняволенай

Nashaniva.com