Дуда пажадаў Зяленскаму прыехаць на наступны саміт Трымор'я ў касцюме
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пажадаў, каб Уладзімір Зяленскі прыехаў на саміт ініцыятывы трох мораў (Трымор'е) у 2025 годзе «ў касцюме», што будзе сімвалізаваць завяршэнне вайны ва Украіне. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту Трымор'я ў Вільні 11 красавіка, піша «Украінская праўда».
12.04.2024 / 07:18
Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі ў Вільні. 12 красавіка 2024 года.і Фота: president.gov.by
Польскі прэзідэнт, які завяршае сваю кадэнцыю ў 2025 годзе, заявіў, што для яго прыняцце саміту ініцыятывы трох мораў «з'яўляецца вельмі важным асабіста», і на ім ён чакае абмеркавання вынікаў 10 гадоў супрацоўніцтва яго ўдзельнікаў.
«Але я веру, Уладзімір, што вы зможаце прыбыць у касцюме як прэзідэнт краіны, якая больш не знаходзіцца ў стане вайны, як прэзідэнт краіны, якая вярнулася да стабільнасці і якая вярнула мір і спакой», — дадаў ён, звяртаючыся да Зяленскага.
«Гэта маё пажаданне вам ад усёй душы для ўсяго грамадства і народа Украіны. Нам вельмі патрэбны мір у гэтай частцы Еўропы. І я шчыра веру, што ён у нас будзе тады, калі мы станем мацнейшымі», — падкрэсліў Дуда.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер прыбыў у Літву для ўдзелу ў саміце так званага Трымор'я.
У Вільні ён падпісаў яшчэ адно двухбаковае пагадненне па бяспецы ў працяг Віленскай дэкларацыі G7 аб «гарантыях бяспекі» — з Латвіяй.
Ініцыятыва трох мораў — гэта ініцыятыва, якая аб'ядноўвае 12 краін ЕС паблізу Балтыйскага, Чорнага і Адрыятычнага мораў (што і дало ёй назву).
Зяленскі з пачаткам вайны пастаянна прынцыпова з'яўляецца падчас афіцыйных візітаў у цішотцы ці кофце цёмна-зялёнага колеру, тым самым нібыта парушаючы дрэс-код.
Зяленскі паабяцаў разбурыць Крымскі мост падчас новага контрнаступу
Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны
Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі