Асуджаных музыкаў уключылі ў спіс экстрэмістаў

Музыкаў Nizkiz Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна МУС уключыла ў спіс экстрэмістаў.

12.04.2024 / 11:04

Фота: сацсеткі гурта

Дадалі таксама асуджаную па вяртанні з Польшчы Аляксандру Каско, паведамляе «Вясна».

Усяго ў «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» цяпер 3975 прозвішчаў.

Nashaniva.com