Мінпрацы прапанавала беларусам, якія з'ехалі, плаціць 29% ад даходу дзеля пенсіі. Але для гэтага трэба прыехаць у Беларусь

У ведамстве растлумачылі, ці ўключаецца ў пенсійны стаж праца за мяжой.

12.04.2024 / 11:36

Міністэрства працы прапанавала беларусам, якія жывуць і працуюць за мяжой, самастойна плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва дзеля пенсіі.

У ведамстве растлумачылі, што грамадзяне, у якіх няма афіцыйнай працы ў Беларусі, могуць выплачваць 29% ад свайго даходу на пенсійнае страхаванне.

Аднак не ўсё так проста. Для таго, каб атрымаць магчымасць плаціць унёскі ў ФСАН, прыйдзецца прыехаць у Беларусь і стаць на ўлік у раённым аддзеле тэрытарыяльнага органа Фонду сацыяльнай абароны па месцы жыхарства.

У Мінпрацы абяцаюць, што работнікі ФСАН на месцы растлумачаць, якім чынам адбываецца аплата ўнёскаў.

Nashaniva.com