Слава Камісаранка: Я цяпер жыву адзін
Беларускі комік цяпер пражывае ў Празе, але шмат гастралюе.
12.04.2024 / 12:15
Слава Камісаранка. Скрыншот відэа
Беларускі комік Слава Камісаранка зараз жыве ў сталіцы Чэхіі. Пра гэта ён расказаў падчас аднаго са сваіх канцэртаў.
«Я цяпер жыву ў Празе. Мне вельмі падабаецца жыць у Празе. Я жыву ў раёне Вінаграды. Хаджу лячыцца ў канадскую клініку вось», — сказаў Слава Камісаранка пад смех публікі.
«Ну ўсё-усё. Я цяпер жыву адзін і вельмі рады, што тут так смачна», — дадаў ён. Ён таксама расказаў, што шмат гастралюе.
Так, з 14 красавіка будзе яго тур па Польшчы: Кракаў, Гданьск, Шчэчцын, Катавіцы, Быдгашч, Уроцлаў, Беласток, Варшава.
Нагадаем, што ў верасні 2023 года Слава Камісаранка паведаміў пра свой шлюб. Але шчасце маладых было нядоўгім. Як аказалася, Слава Камісаранка не ведаў, што яго жонка — былая вэбкам-мадэль. І гэты падман яго непрыемна ўразіў.
«У гэтай сітуацыі жудасна ўсё, пра гэту сітуацыю зневажальна казаць, але маўчаць пра яе, напэўна, яшчэ больш зневажальна. (…) Не, я пра гэта нічога не ведаў, а калі я даведаўся і спытаў, мне ўсё роўна схлусілі», — напісаў тады Камісаранка.
Жонка Юлія Шашкова пазней змясціла допіс у сацсетках, што некалькі тыдняў сапраўды займалася вэбкамам і даўно даравала сабе тую памылку.
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё
Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку
У Чэхіі сарвалі канцэрт Славы Камісаранкі