БЕЛ Ł РУС

Свет

У Белгарадзе дрон урэзаўся ў будынак «Газпрама». Два чалавекі пацярпелі

12.04.2024 / 13:16

Nashaniva.com

У горадзе пашкоджаны два прыватныя жылыя дамы

Фота: Пепел

Беспілотнік урэзаўся ў будынак «Газпрам міжрэгіёнгаза». Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што, у выніку атакі пацярпелі два чалавекі, піша «Настоящее время».

«Беспілотнік урэзаўся ў адміністрацыйны будынак рэсурсазабяспечвальнага прадпрыемства. У выніку выбуху пацярпелі два чалавекі: у аднаго мужчыны аскепкавае раненне ніжняй канечнасці, у другога — аскепкавыя раненні рук і ног. Брыгады хуткай даставілі іх у абласную клінічную бальніцу. Пацярпелым аказваецца дапамога», — напісаў ён.

Гладкоў удакладніў, што ў горадзе пашкоджаны два прыватныя жылыя дамы, адзін гаспадарчы суб'ект і чатыры аўтамабілі. У расійскім Мінабароны зрабілі справаздачу аб знішчэнні пяці дронаў УСУ над Белгарадскай вобласцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула