Музыкам з Nizkiz далі «хатнюю хімію»
Удзельнікам гурта Nizkiz Сяргею Кульшу, Дзмітрыю Халяўкіну і Аляксандру Ільіну прысудзілі «хатнюю хімію». Пра гэта паведамляецца на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна».
12.04.2024 / 17:19
Музыкаў абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Па інфармацыі MAYDAY, музыкі атрымалі па 2,5 гады «хатняй хіміі».
Справу вяла суддзя Алена Жывіца.